https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 2014 г. плануецца ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне ў цэнах на газ і тарыфах на электраэнергію


Праект дзяржпраграмы па развіцці энергасістэмы на 2011–2015 гады прадугледжвае паэтапную ліквідацыю перакрыжаванага субсідавання ў цэнах на газ і тарыфах на электраэнергію да 2014 года. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц, прадстаўляючы 5 кастрычніка дакумент прэзідыуму Савета міністраў.
У прыватнасці, да 2012 года прадугледжваецца адмена льготных цэн на газ і тарыфаў на электраэнергію для асобных юрасоб і прадпрымальнікаў. Поўная ліквідацыя перакрыжаванага субсідавання ў цэнах на газ плануецца да 2013 года, а ў тарыфах на цеплавую і электрычную энергію - да 2014 года.

Як паведаміў міністр, на рэалізацыю дзяржпраграмы неабходна накіраваць прыблізна 7,5 млрд. долараў. З іх непасрэдна на развіццё энергасістэмы - 5,92 млрд. долараў, астатняя частка патрэбна для пагашэння крэдытных рэсурсаў.

Апрача гэтых сродкаў у якасці крыніцы фінансавання дзяржпраграмы плануецца выкарыстаць уласныя сродкі арганізацый, прамыя інвестыцыі і бюджэтныя грошы.

У прыватнасці, паводле слоў Азярца, прыкладна 3,9 млрд. долараў мяркуецца выдзеліць на будаўніцтва і рэканструкцыю генеравальных крыніцаў. Гэта прадугледжваецца ажыццявіць за кошт крэдытаў Кітая і еўрапейскіх краін.

Што тычыцца бюджэтных сродкаў, то яны будуць накіраваны на сацыяльныя аб`екты, у прыватнасці на будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

Рэалізацыя праграмы дазволіць больш чым удвая павялічыць тэмпы абнаўлення энергетычнай інфраструктуры. На працягу 2011–2015 гадоў плануецца ўвесці больш як 3 тысячы мегават эфектыўных электрычных магутнасцяў за кошт укаранення сучасных парагазавых блокаў, мадэрнізаваць існае абсталяванне на ЦЭЦ, вывесці з эксплуатацыі звыш 200 тысяч мегават маральна састарэлага абсталявання.

Гэта, паводле слоў міністра энергетыкі, дазволіць знізіць удзельны расход паліва на вытворчасць электраэнергіі на 10% да 2015 года, замясціць прыкладна 2 млрд. кубаметраў газу, знізіць валютную нагрузку да 500 млн. долараў.

Праект праграмы прадугледжвае таксама развіццё цеплавых сетак і іх рэканструкцыю. Штогод плануецца мяняць 140–160 км цеплавых сетак, што дазволіць знізіць страты энергіі да 8%.

Праграма таксама прадугледжвае ўдасканальванне кіравання энергасістэмай. У гэтых мэтах у 2011–2015 гадах плануецца стварэнне РУП «Высакавольтныя электрычныя сеткі», РУП «Белгенерацыя» і аптовага рынку электрычнай энергіі.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
5 кастрычника 2010

 
Дата публикации:05.10.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5191
 
Ключевые слова:
Газ Энергосистема Экономика Энергетика Электроэнергия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме