https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ацэнка насельніцтвам дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі


Згодна з вынікамі апытання, праведзенага ў ліпені—жніўні 2010  г. інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, большасць грамадзян краіны (77,5%) лічыць, што пад кіраўніцтвам А.Р. Лукашэнкі Беларусь у цэлым развіваецца ў правільным кірунку (у кастрычніку 2009 г. так сцвярджалі 74%).
Мяркуюць, што рэспубліка развіваецца ў няправільным кірунку, 14% апытаных (у 2009 годзе такіх было 17%).

Пераважная частка рэспандэнтаў (75%) сцвярджаюць, што дзейнасць цяперашняга Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адпавядае інтарэсам такіх людзей, як яны (у 2009 годзе гэта адзначалі 74%).

Пра тое, што дзейнасць кіраўніка дзяржавы не адпавядае інтарэсам такіх людзей, як яны, заявілі 18,5% удзельнікаў апытання (у кастрычніку 2009 г. столькі ж — 18,5%).

Найбольш удалай, на погляд рэспандэнтаў, была дзейнасць кіраўніка дзяржавы па такіх кірунках, як:

* развіццё фізічнай культуры і спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця — 92%;

* навядзенне парадку ў краіне, забеспячэнне стабільнасці яе развіцця, умацаванне абароназдольнасці рэспублікі, будаўніцтва незалежнай беларускай дзяржавы і барацьба са злачыннасцю — больш за 70%;

* сацыяльная абарона грамадзян, эканамічнае развіццё рэспублікі, супрацоўніцтва з іншымі краінамі СНД, павышэнне жыццёвага ўзроўню грамадзян — больш за 60%.

Рэспандэнты сцвярджаюць, што ў дзейнага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пераважаюць такія станоўчыя якасці, як:

* актыўнасць — 43%;

* блізкасць да народа, уменне разумець яго патрэбы — 41%;

* уменне адстойваць інтарэсы краіны, розум, інтэлект — у сярэднім па 33%;

* прафесіяналізм, рашучасць і смеласць, сумленнасць — у сярэднім па 26%.

Большасць грамадзян краіны (84%) упэўнена, што на выбарах, якія маюць адбыцца, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь будзе абраны А.Р. Лукашэнка.

Звязда 23 верасня 2010
 
Дата публикации:23.09.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:5030
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Оценка Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме