https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Не трэба мне такое прэзідэнцтва, калі людзі думаюць, што я з імі заігрываю


Аляксандр Лукашэнка лічыць беспадстаўнымі абвінавачанні апазіцыі ў тым, што ўлада перад выбарамі заігрывае з народам, павышаючы зарплату. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 16 верасня на шостым з`ездзе Федерацыі прафсаюзаў Беларусі.
Закрануўшы тэму павышэння зарплаты, Лукашэнка адзначыў: "Яна асабліва мусіруецца, хацеў сказаць апазіцыянерамі, ніякія яны не апазіцыянеры — яны ворагі народа. Дзе толькі можна горш зрабіць для дзяржавы — яны там. Учора Еўропа, Амерыка на нас націскала — яны там. Сёння Расія націскае — яны там. І адны і тыя ж асобы, заўважце", — прыводзіць цытаты з выступлення Лукашэнкі тэлеканал СТВ.

"Яны кажуць, маўляў, цяпер прэзідэнцкая кампанія і будуць павялічваць зарплату і пенсіі. Але ж на працягу пяцігодкі, ідучы да вызначанай мэты да сярэдняй зарплаты па краіне ў 500 долараў, мы 18 разоў звярталіся да гэтай тэмы. Мы гэта рабілі паступова і планамерна, таму чарговае павышэнне будзе ўжо 19 раз", — падкрэсліў прэзідэнт.

Лукашэнка таксама адзначыў, што вагаўся, ці варта зараз павышаць зарплату: "Я баюся, каб мне не сказалі, што вы купляеце людзей, гэта самае жудаснае. Не трэба мне такое прэзідэнцтва, калі людзі думаюць, што я з імі заігрываю. Наадварот, вы бачыце, я цвёрда цяпер стаўлю задачы. Як да ўрада сурова стаўлюся, так і да людзей".

Ён працягнуў: "Мы думалі, што перасягнем узровень сярэдняй зарплаты ў 500 долараў, але нас гэты крызіс так апусціў, што мы ўсё выскрабаем. Але абяцанне сваё мы павінны выканаць". Пры гэтым Лукашэнка выказаў меркаванне, што неабходна падцягваць і ніжнюю планку зарплаты да 200 долараў.

"Калі абяцаюць знізіць падаткі і ў дзясяткі разоў падняць зарплату, пенсіі, стыпендыі, не трэба быць эканамістам, каб зразумець галаслоўнасць падобных заяў. Гэта поўная няпраўда. "Мільёны новых працоўных месцаў" — гучыць, вядома, вельмі хораша. Толькі аўтары падобных ідэй замоўчваюць аб тым, што такі "прырост" яны плануюць за кошт скарачэння існуючых працоўных месцаў. Каму, скажыце, патрэбны такі пыл у вочы?" — заявіў Лукашэнка.

Кажучы аб аплаце працы, Лукашэнка адзначыў: "Высокі жыццёвы ўзровень беларускіх грамадзян не проста мэта, гэта сэнс усёй палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай. У нашай краіне ў верасні ўжо павышана зарплата працаўнікам сацыяльнай сферы, а таксама маладым спецыялістам, накіраваным на працу па размеркаванні ў бюджэтныя арганізацыі. З 1 лістапада будзе павялічаны памер мінімальнай заработнай платы, што дазволіць значна ўзмацніць сацыяльную абароненасць усіх працаўнікоў".

У далейшым, паводле слоў прэзідэнта, павышэнне зарплат у Беларусі будзе ажыццяўляцца паступова. "Напрыклад, кажуць, што ў Еўропе зарплата нашмат большая, чым у Беларусі. Мы ў прынцыпе гатовы 1.000 долараў плаціць. Але давайце дамовімся, што за камунальныя паслугі, ахову здароўя, адукацыю будзем плаціць па поўнай праграме. Але і тысячы долараў не хопіць, калі за ўсё гэта нашы людзі будуць плаціць без датацый", — сказаў прэзідэнт.

Лукашэнка падкрэсліў, што на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе плануецца зацвердзіць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011—2015 гады. Ён не стаў дэталізаваць змест праграмы, аднак заўважыў, што яна "вельмі напружаная і дынамічная". Паводле яго слоў, уздыму эканомікі трэба надаць больш магутны імпульс. За пяцігодку плануецца павялічыць амаль у 1,7 разу валавы ўнутраны прадукт, больш чым на трэць — колькасць новых працоўных месцаў, забяспечыць кардынальны рост прадукцыйнасці працы.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, менавіта на гэтай аснове грунтуюцца прагнозы аб значным павышэнні зарплаты і рэальных даходаў насельніцтва ў цэлым. "Прыярытэтная задача ўлады — каб якасць жыцця людзей ні ў чым не саступала якасці жыцця ў перадавых дзяржавах свету", — падкрэсліў прэзідэнт.

Мінск  16 верасня 2010
Аляксей Арэшка, БелаПАН 
 
Дата публикации:17.09.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5713
 
Ключевые слова:
заработная плата в Беларуси безработица кризис качество жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме