https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


А самай грудастай — залаты станік! У Мінску выбіралі "Міс грудзі-2010"


Вялікія прыгожыя грудзі і адсутнасць комплексаў — галоўныя крытэрыі, якія ставілі перад канкурсанткамі арганізатары шоу "Міс грудзі-2010". Конкурс прайшоў у Беларусі другі раз, сабраўшы на папярэднім адборы 87 канкурсантак. Але толькі 10 уладальніц "самых вялікіх і прыгожых" прайшлі ў фінал, дзе змагаліся за галоўны прыз — залаты бюстгальтар.

Напачатку планавалася, што цэнтральным конкурсам у фінале стане спартыўны: скачкі на скакалках: музыка, вада і дзяўчаты праз скакалкі скачуць. Але як распавёў "Звяздзе" арганізатар "Міс грудзей" Арцём Бандура, ад спартыўнага спаборніцтва давялося адмовіцца:

— Яго мы вырашылі не праводзіць. Па-першае, з-за таго, што пляцоўка невялікая, па-другое, з-за некаторых этычных меркаванняў.

Між іншым, заяўленае дэфіле ў вячэрніх сукенках гледачы ўбачылі. Замест скакалак удзельніцам было прапанавана станцаваць стрыптыз, пааблівацца вадой і перамяніць напаўпразрыстыя пеньюары на бікіні. Дзяўчаты пагадзіліся, таму ўсе іх жаночыя вартасці журы разглядзела як след.

Хто быў у журы? Дырэктар завода вінаградных вінаў, гаспадар салона дызайнерскіх упрыгожанняў, галоўны рэдактар часопіса "Даберман", прадстаўнікі шоу-бізнэсу, а таксама "Міс грудзі-2009" Зульфія Асадава.

У выніку самай грудастай беларускай стала Кацярына Нікандрава. Памер грудзей у маладой бландзінкі ўражвае — пяты. Разам з пазалочаным станікам будучая зорка мужчынскіх глянцаў атрымала шыкоўнае ўпрыгожанне за Br3 млн.

Як расказаў "Звяздзе" Арцём Бандура, праведзены конкурс — унікальны:

— Аналагаў гэтай падзеі ў Беларусі да сёння няма, таму гэты конкурс мы запатэнтавалі!

Пра тое, ці з`явяцца ў Беларусі конкурсы "Міс рука", "Міс пазногці" ці "Міс зубы", пакуль невядома, але ўлічваючы вопыт "Міс грудзей", Дзяржаўны патэнтны камітэт Беларусі павінен быць гатовы.

Источник: Звязда

 
Дата публикации:07.09.2010
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:5784
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме