https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расейскія СМІ тыражуюць гучныя заявы, зробленыя віцэ-сьпікерам Дзяржаўнай думы Расеі Ўладзімерам Жырыноўскім


Паводле палітыка, Расея павінна тэрмінова спыніць усялякую падтрымку ўладаў Беларусі:
«Нікому не дапамагаць — ні Беларусі, ні Ўкраіне. Ніколі. Тады мы будзем жыць багата. Ніякіх мытных саюзаў, з усімі праводзіць адносіны, як з замежнымі дзяржавамі», — падкрэсьліў Жырыноўскі, зноў заклікаючы: «Ніякай дапамогі, ні пад якім выглядам, ніколі. Лукашэнка не зьяўляецца нашым сябрам і саюзьнікам. Ён хоча як мага больш выціснуць ад каго заўгодна для сваёй краіны і застацца там пажыцьцёва. Нам гэта не патрэбна!».

Далей Жырыноўскі згадаў, колькі Расея бяз толку ўклала ў эканоміку Беларусі: «Мы не павінны карміць Беларусь. Мы ўжо страцілі там 50 мільярдаў даляраў… Аўганістану — 12 мільярдаў, Украіне абяцаем 40 мільярдаў. Гэта што, 10 капеек, ці што? І так мы робім 100 гадоў! Вось прычына нашых няўдачаў», — падсумаваў кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі.

12.08.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:14.08.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:5220
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме