https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад РБ не каментуе ўчорашні ўльтыматум Расіі наконт газу


У беларускім урадзе пакуль не каментуюць заяву расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева пра пяцідзённы тэрмін для аплаты афіцыйным Мінскам доўга за газ.
Прэс‑сакратар урада Аляксандр Цімашэнка на ўсе пытанні адказаў: «Без каментароў».

Першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец сказаў па тэлефоне карэспандэнту «Свабоды», што не ведае пра заявы расійскага прэзідэнта.

«Я з працы прыходжу ў 23 гадзіны, таму не бачыў і не чуў ніякіх заяваў».

На пытанне, ці мае ж доўг Беларусь за газ, спадар Таўпянец параіў звяртацца ў «Белтрансгаз», бо Міністэрства энергетыкі не займаецца гаспадарчымі пытаньнямі.

«Ёсьць два суб’екты гаспадарання «Белтрансгаз» і «Газпром», якія заключылі кантракты і дзейнічаюць адпаведна кантрактам. Таму калі хочаце ведаць хто плаціў ці не плаціў…Хаця гэта, шчыра кажучы, не вашыя пытанні».

Радыё Свабода 16 чэрвеня 2010

 
Дата публикации:16.06.2010
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:2712
 
Ключевые слова:
мытны саюз таможенный союз газовая война газовый конфликт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме