https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сума здзелак кітайскіх кампаній на БУТБ узрасла на 14 працэнтаў


Па выніках 2022 года сума здзелак, заключаных кітайскімі кампаніямі на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), узрасла на 14 працэнтаў і склала каля $53 млн, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Істотна павялічылася і колькасць удзельнікаў з Кітая — з 67 да 113, два з якіх маюць статус біржавых брокераў. Такая статыстыка была агучана ў ходзе прэзентацыі магчымасцей БУТБ у межах беларуска-кітайскага інвестыцыйнага форуму, арганізаванага пасольствам Беларусі ў Кітаі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Беларусі. Мерапрыемства, праведзенае ў анлайн-фармаце, сабрала больш за 70 удзельнікаў з беларускага і кітайскага боку.

У БУТБ адзначылі, што асноўная ўвага была ўдзелена перавагам выкарыстання біржавога механізма пры рэалізацыі беларускіх тавараў на рынку КНР, а таксама пры ажыццяўленні закупак кітайскай прадукцыі, у тым ліку ў мэтах імпартазамяшчэння. У мінулым годзе праз біржавую пляцоўку ў Кітай пастаўляліся піламатэрыялы, рапсавы алей, сухое малако, скура вет-блю і сінтэтычныя валокны. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы набывалі на БУТБ вырабы з чорных металаў кітайскай вытворчасці і соевы шрот.

«Дадатная дынаміка аб’ёмаў беларуска-кітайскага біржавога гандлю была дасягнута дзякуючы актыўнай рабоце па прыцягненні на біржавыя таргі рэзідэнтаў КНР, а таксама за кошт стварэння спрыяльных умоў для прадстаўнікоў кітайскага бізнесу. У прыватнасці, была спрошчана працэдура акрэдытацыі на біржы, прадастаўлена магчымасць разлікаў па здзелках у кітайскіх юанях, арганізавана кансультацыйная падтрымка на кітайскай мове. Акрамя таго, на працягу 2022 года рэгулярна праводзіліся спецыяльныя экспартныя гандлёвыя сесіі, арыентаваныя на рынак КНР, што дазволіла кітайскім імпарцёрам купляць беларускую пілапрадукцыю з дастаўкай у зручныя для іх пункты на тэрыторыі Кітая. Наступная спецсесія запланавана на 1 сакавіка 2023 года», — расказалі ў прэс-службе.

Звязда, 20 лютага 2023
 
Дата публикации:20.02.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:568
 
Ключевые слова:
Биржевые торги БУТБ Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме