Па словах намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргея Барысюка, зараз у Маскве дзейнічае працоўная група, якая выпрацоўвае асобнае пагадненне па гэтым пытанні ў рамках Мытнага саюза: «Не выключана, што для Беларусі і Казахстана будзе прадугледжаны да 2012 года пераходны перыяд і стаўкі мытных пошлін застануцца на ранейшым узроўні. На ўзроўні экспертаў гэта пытанне вырашанае».
Барысюк удакладніў, што расійскі бок адносіцца з разуменнем да гэтага пытання.
Прадстаўнік ДМК таксама паведаміў, што для юрыдычных асоб стаўкі змяншацца не будуць, хоць «дысбаланс у стаўках не радуе».
8 чэрвеня 2010 Сяргей Каралевіч,
БелаПАН