«Калі казаць аб санкцыях у адносінах да шэрагу беларускіх чыноўнікаў, то пасля працяглага перыяду існавання гэтых санкцый для ўсіх відавочная надуманасць гэтых санкцый і іх адарванасць ад рэальнага жыцця», — заявіў дыпламат.
«Як нам здаецца, працяг гэтых непатрэбных, але канфрантацыйных па сваёй сутнасці санкцый, сведчыць аб адсутнасці ў ЗША палітычнай волі да развіцця ўзаемадзеяння ў інтарэсах міру і супрацоўніцтва», — дадаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
У Мінску ўпэўненыя, што канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж ЗША і Беларуссю «будзе карысным не толькі для нашых краін, але і для рэгіёну, і сусветнай супольнасці ў цэлым. Беларусь прапануе ЗША адысці ад стэрэатыпаў канфрантацыйнага мыслення і пачаць працу па расчыстцы завалаў ў нашых двухбаковых адносінах», — заявіў прадстаўнік МЗС, падкрэсліўшы пры гэтым, што адмена ўсіх відаў санкцый з’яўляецца прынцыповай умовай для пачатку такога дыялогу.
9 чэрвеня 2010 Наша Ніва