https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёлета "Дударскi фэст" упершыню аб`яднае традыцыйную і электронную музыку


15—19 мая ў Беларусі пройдзе X юбілейны фестываль "Дударскi фэст" (фестываль валынкі).
Як паведаміў БелаПАН прадзюсер фестывалю Дзмітрый Сасноўскі, фестываль стартуе 15 мая ў музейным комплексе "Дудуткі" пад Мінскам. Паводле яго слоў, падчас праграмы ўпершыню да ўвагі гледачоў будзе прадстаўлены камерны канцэрт "Адраджэнне аўтэнтычнай традыцыі", у якім возьмуць удзел музыканты-валыншчыкі Тодар Кашкурэвіч, Алесь Чумакоў, Зміцер Сасноўскі, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба і іншыя, а таксама сумесны праект гуртоў "Келіх кола" і "Гарынь".

Як сказаў прадзюсер фестывалю, упершыню сёлета "Дударскi фэст" аб`яднае традыцыйную і электронную музыку. Падчас фестывалю будзе абвешчаны конкурс на лепшую імправізацыю музыкантаў-валыншчыкаў разам з дзіджэем. Таксама ў праграме заяўлены канцэрт "Псіха-фольк" з удзелам беларускіх гуртоў "ЛітвінТроль", Testamentum terrae, "Гальярда", "Кашлаты вох" і іншых.

Паводле слоў Сасноўскага, 16 мая на хутары майстра-валыншчыка Алеся Лася ў Валожынскім раёне пройдзе адкрытая канферэнцыя для ўсіх удзельнікаў Дударскага клуба Беларусі і практыкуючых валыншчыкаў.

19 мая фестываль працягнецца на танцавальнай пляцоўцы сталічнага парку Чалюскінцаў. Да ўвагі гледачоў будуць прапанаваныя выступленні гуртоў "Стары Ольса", "Расалія", Testamentum terrae, "ЛітвінТроль, Znich, "Унія", "Яварына" і шмат іншых.

Мінск, 13 мая.      Таццяна Дарашчонак,      БелаПАН

 
Дата публикации:14.05.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:7262
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Волынка Дуда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме