Новы землятрус магнітудай 4,8 зафіксаваны ў 10:48 па мясцовым часе ў цэнтральнай частцы Турцыі, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр (EMSC).
Землятрус зафіксаваны за 85 кіламетраў на паўночны захад ад Кахраманмараша. Гэты горад стаў эпіцэнтрам моцнага землятрусу ў Турцыі, які адбыўся 6 лютага.