Кіраўнік СААЗ на адкрыцці штогадовага пасяджэння Выканаўчага савета арганізацыі адзначыў, што свет цяпер знаходзіцца ў лепшым становішчы, чым год таму, калі высокакантагіёзны варыянт амікрон знаходзіўся на піку развіцця. Гебрэесус тым не менш папярэдзіў, што за апошнія восем тыдняў у свеце ад COVID-19 памерлі не менш за 170 тыс. чалавек. Ён заклікаў да поўнай вакцынацыі груп рызыкі, павелічэння тэстаў, ранняга выкарыстання супрацьвірусных прэпаратаў, пашырэння сетак лабараторый і барацьбы з дэзінфармацыяй аб пандэміі.
«Мы спадзяемся, што ў гэтым годзе свет пяройдзе да новай фазы, на якой мы скароцім колькасць шпіталізацыі і смерцяў да мінімальна магчымага ўзроўню», — сказаў гендырэктар СААЗ.
Звязда, 31 студзеня 2023