https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СААЗ просіць не спыняць кантроль і аналіз геномаў COVID-19


Новы падвід "амікрона" працягвае распаўсюджвацца па свеце. Пакуль што больш за ўсё выпадкаў мутацыі выяўлена ў ЗША, Даніі і Вялікабрытаніі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) працягвае назіраць за паводзінамі і хуткасцю распаўсюджвання новага падвіда "амікрона". Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца арганізацыі ў Расіі Меліта Вуйновіч.

"СААЗ працягвае сачыць за геномнымі зменамі віруса COVID-19 і яго варыянтаў на аснове даных эпіднагляду і секвеніравання, якія атрымліваюцца ад дзяржаў-членаў... Варыянт і яго паводзіны (рост у краінах, дзе пераважалі іншыя варыянты, і іншыя эпідэміялагічныя характарыстыкі) старанна адсочваюцца", - распавяла Мяліта Вуйновіч агенцтву РІА Навіны.

СААЗ таксама заклікае ўсе краіны не спыняць эпідэміялагічны кантроль і аналіз геному віруса, каб усе краіны свету своечасова атрымлівалі інфармацыю аб змяненні ў варыянтах каронавіруса.

Вуйновіч адзначыла, што хуткасць распаўсюджвання "кракена" і іншыя яго характарыстыкі знаходзяцца ў актыўнай прапрацоўцы.

Што такое "кракен"

Новы варыянт "амікрона" – "кракен" – упершыню быў выяўлены ў ЗША ў кастрычніку мінулага года. СААЗ папярэджвала, што падвід больш заразны, чым яго папярэднік: дзякуючы мутацыям ён хутчэй распаўсюджваецца, чым усе папярэднія штамы.

Тым не менш, клінічная карціна ў яго такая ж, як і ў іншых апошніх варыянтаў каронавіруса. Ён пераносіцца не цяжэй, чым больш раннія варыянты, не валодае павышанай смяротнасцю.

У Расспажыўнаглядзе адзначалі, што "кракен" больш небяспечны для пажылых людзей і для тых, у каго ёсць хранічныя захворванні.

Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што пэўная імунная абарона ёсць ужо ў кожнага чалавека, таму пры выкананні вядомых усім мер бяспекі новых штамаў баяцца не трэба.

У сярэдзіне студзеня "кракен" быў выяўлены ў Расіі, на гэтым тыдні – ва Украіне. У Беларусі, паводле апошніх паведамленняў Міністэрства аховы здароўя, гэты варыянт "амікрона" пакуль што не знойдзены.

Мінск, 26 студзеня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:26.01.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:506
 
Ключевые слова:
Коронавирус Штамм омикрон Кракен Эпидемия Здравоохранение ВОЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме