https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Антон Смольскі стаў другім у пасьюце на этапе Кубка Садружнасці ў Раўбічах


У Раўбічах працягваецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены.
Першымі на старт суботніх гонак пераследу выйшлі мужчыны. Другую перамогу запар і ўжо трэцюю ў Раўбічах атрымаў расіянін Эдуард Латыпаў. Ураджэнец Гродна выйшаў на дыстанцыю з 16-секунднай перавагай і здолеў захаваць яе, нават нягледзячы на тры штрафных круга. За другую пазіцыю на апошняй пятлі змагаліся Данііл Серахвостаў і Антон Смольскі. Усё вырашылася толькі ў фінішным створы, дзе на адну дзясятую секунды хутчэй быў Смольскі, які працягвае лідзіраваць у агульным заліку турніру.

У дзясятку наймацнейшых трапілі яшчэ два беларусы: Максім Варабей стаў восьмым, Мікіта Лабастаў — дзясятым, Сцяпан Данілаў і Дзмітрый Лазоўскі размясціліся ўслед за ім.

Жаночая гонка пераследу стартуе ў 14.00. Завершыцца праграма пятага этапу Кубка Садружнасці ў Раўбічах заўтра двума мас-стартамі.

Звязда, 28 студзеня 2023
 
Дата публикации:28.01.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:506
 
Ключевые слова:
Раўбічы Кубок содружества Биатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме