https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сабаленка ўпершыню выйшла ў чвэрцьфінал Australian Open


Лепшым вынікам беларускі на турнірах Вялікага шлема раней быў выхад у паўфінал на Уімблдоне і US Open.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які праходзіць у Мельбурне.

У матчы чацвёртага круга Australian Open Сабаленка абыграла швейцарку Белінду Бенчыч.

Тэнісісткі правялі на корце 1 гадзіну 27 хвілін, матч скончыўся з лікам 7:5, 6:2 на карысць пасеянай пад пятым нумарам беларускі.

Наступнай саперніцай Сабаленкі стане харватка Донна Векіч.

Векіч згуляе ў чвэрцьфінале турніру Вялікага шлема пасля US Open-2019 другі раз у кар’еры, Сабаленка – у першы. Лепшым вынікам беларускі на турнірах Вялікага шлема раней быў выхад у паўфінал на Уімблдоне (2021) і US Open (2021, 2022).

На турніры акрамя Сабаленкі, выступаюць беларускі Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка.

Напярэдадні Азаранка таксама выйшла ў чвэрцьфінал Australian Open, перамогшы кітаянку Чжу Лінь. Наступнай саперніцай беларускі стане трэцяя ракетка свету амерыканка Джэсіка Пегула.

Раней Азаранка двойчы выйгравала Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі – у 2012 і 2013 гадах.

Сабаленка і Азаранка могуць згуляць адна супраць адной – але толькі калі дойдуць да фіналу.

Сасновіч жа выбыла ў 1/32 фіналу адзіночнага разраду, саступіўшы Пегуле. Пры гэтым яна працягвае паспяхова выступаць у парным разрадзе.

Australian Open, прызавы фонд якога ў гэтым годзе складае 51,5 млн долараў, завершыцца 29 студзеня.

Мінск, 23 студзеня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:23.01.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:536
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Australian Open
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме