https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Лаўроў заявіў аб планах БРІКС стварыць адзіную валюту з-за ненадзейнасці механізмаў Захаду


Кіраўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў, што краіны БРІКС разглядаюць пытанне стварэння адзінай валюты аб`яднання, паколькі фінансавыя механізмы Захаду не з`яўляюцца надзейнымі.
Лаўроў звярнуў увагу, што доля нацыянальных валют у разліках паміж краінамі БРІКС прадаўжае актыўна расці. У краінах БРІКС ужо гучаць ініцыятывы па стварэнні ўласнай валюты.

Паводле слоў кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, прычына гэтага тоіцца ў немагчымасці спадзявацца на механізмы Захаду. "Нельга спадзявацца на механізмы, якія знаходзяцца ў руках тых, хто можа, мякка кажучы, падмануць у любы момант, можа адмовіцца ад сваіх абавязацельстваў проста дзеля дасягнення нейкай палітычнай мэты, у знешняй палітыцы гэта або ва ўнутрыпалітычных працэсах", - сказаў ён.

24 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2023
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:451
 
Ключевые слова:
БРИКС Финансы Валюта Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме