https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь накіравала ў Судан гуманітарны груз для дапамогі пацярпелым ад паводкі


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
МНС па даручэнні Кіраўніка дзяржавы і ў мэтах выканання пастановы Савета Міністраў арганізавала комплекс мерапрыемстваў па фармаванні і дастаўцы гуманітарнага грузу ў Рэспубліку Судан. Дастаўка і фармаванне гуманітарнай дапамогі арганізаваны сумесна з Міністэрствам замежных спраў, Мінтрансам, Гродзенскім аблвыканкамам і «Беллегпрамам».

Пытанне аказання дапамогі суданскаму боку для ліквідацыі наступстваў разбуральнай паводкі разглядалася падчас сустрэчы міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Махамеда Амера Мусы Алі 10 лістапада.

Падчас сустрэчы бакі вызначылі пералік прадукцыі, у якой народ Судана больш за ўсё мае патрэбу ў цяперашні час. Па выніках сустрэчы Беларусь перадасць ураду Судана бензінавыя помпавыя ўстаноўкі, дызель-генератар, мясныя кансервы, суцэльнае згушчанае малако з цукрам, пшанічную муку, коўдры і медыцынскія прэпараты. Агульная маса грузу коштам каля Br1 млн склала каля 40 т.

Сёння самалёт Іл-76 з гуманітарным грузам у Судан вылецеў у суправаджэнні беларускіх ратавальнікаў з Мінска ў Хартум. У турэцкім горадзе Адана плануецца дазапраўка борта. Групу супрацоўнікаў МНС, якія суправаджаюць гуманітарны груз, узначальвае першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Як адзначылі ў МНС, Беларусь упершыню аказвае гуманітарную дапамогу Судану. Усяго З 1999 года наша краіна арганізавала 76 гуманітарных місій, падчас якіх дапамога аказана 32 краінам.

Эфектыўнасць беларускай сістэмы надзвычайнага гуманітарнага рэагавання пацверджана многімі фактарамі. У прыватнасці, у МНС створаны і паспяхова функцыянуе Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС, атэставаны па стандартах ААН як міжнародны пошукава-выратавальны атрад цяжкага класа.

Акрамя таго, авіяцыя беларускага МНС не аднойчы даказвала высокую эфектыўнасць у барацьбе з ляснымі пажарамі, а таксама дастаўцы гуманітарнага грузу і персаналу. Варта адзначыць і наяўнасць уласнай вытворчасці прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, пажарнай аварыйна-выратавальнай, рамонтна-аднаўленчай тэхнікі і іншых тавараў і абсталявання, якія шырока прымяняюцца ў гуманітарнай дзейнасці. У Беларусі таксама высока развіта нацыянальнае заканадаўства, якое дазваляе аператыўна прымаць рашэнне і максімальна эфектыўна аказваць гуманітарную дапамогу.

У МНС адзначылі, што беларускія лётчыкі, якія выконвалі работы па тушэнню пажараў у экасістэмах ў Турцыі, вяртаюцца ў Беларусь. Прыбыццё двух верталётаў Мі-8 запланавана на 21 лістапада. Сустракаць лётчыкаў МНС будуць ва ўрачыстай абстаноўцы.

Звязда, 21 лістапада 2022
 
Дата публикации:21.11.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:797
 
Ключевые слова:
МЧС Гуманитарная помощь Судан Наводнение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме