Колькасць людзей на Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў, паведамілі ў ААН.
У арганізацыі адзначаюць, што рост насельніцтва ў тым ліку звязаны са зніжэннем узроўню смяротнасці. Па прагнозах аналітыкаў ААН, пры далейшым зніжэнні смяротнасці сярэдняя працягласць жыцця ва ўсім свеце да 2050 года складзе каля 77,2 года.
Таксама ў арганізацыі паведамілі, што пачынаючы з 1950 года насельніцтва Зямлі павялічваецца павольнымі тэмпамі. Дасягнуць мяжы ў 8,5 мільярдаў чалавек Зямля можа ў 2030 году, а ў 2050-м – 9,7 мільярдаў.
Згодна з прагнозамі, у 2080-х гадах колькасць насельніцтва можа дасягнуць свайго піку і перавысіць 10 мільярдаў чалавек. На гэтым узроўні значэнне гэтага паказчыка можа захавацца да 2100 года, мяркуюць у ААН.
У гэтым годзе самымі густанаселенымі рэгіёнамі лічацца Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія, там пражывае 2,3 мільярда чалавек або 29% насельніцтва планеты. Таксама густанаселенымі з’яўляюцца Цэнтральная і Паўднёвая Азія, колькасць насельніцтва там складае 2,1 мільярда чалавек ці 26% ад агульнай колькасці жыхароў Зямлі.
Краінамі з найбольш высокай колькасцю жыхароў сталі Кітай і Індыя. У гэтых дзяржавах пражывае больш за 1,4 мільярда чалавек. Аднак за 2023 Індыя па гэтым паказчыку можа апярэдзіць Кітай.