https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Беларусі і Казахстану трэба рухацца ў галіне прамкааперацыі»


Беларусі і Казахстану трэба рухацца далей у галіне прамкааперацыі. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас рабочай сустрэчы ў Астане з прэм’ер-міністрам Казахстана Аліханам Смаілавым.
«У нас у гэтым годзе назіраецца нядрэнная дынаміка. Тавараабарот павялічыўся, прычым характэрна, што гэта рух у двухбаковым напрамку: расце як беларускі экспарт у Казахстан, так і наадварот. Гэтую добрую дынаміку трэба падтрымліваць і развіваць, у першую чаргу за кошт кааперацыйных праектаў у прамысловасці. Цяпер ужо паспяхова рэалізуюцца сем. Гэта і трактарная тэхніка, і камбайны, і аўтамабілі, і сельскагаспадарчае абсталяванне розных класаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

У рамках аднаго з самых буйных праектаў па стварэнні вытворчасці трактароў у індустрыяльнай зоне ў Костанаі завершана будаўніцтва цэха па вырабе ўніфікаваных кабін вытворчай магутнасцю да 10 тыс.адзінак у год.

«На наш погляд, гэта вельмі сур’ёзная дабаўка ў прамысловы патэнцыял Казахстана. Вядома ж, на гэтай базе трэба рухацца далей. Бакі вывучаюць магчымасць арганізацыі вытворчасці не толькі элементаў і вузлоў трактарнай тэхнікі, але і станочнага парку, рухавікоў да трактарнай тэхнікі, дызель-генератарных, помпавых установак, аптычнай прадукцыі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Працягваецца прапрацоўка стварэння вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў у Казахстане як для задавальнення патрэбаў унутранага рынку, так і для перспектыўнага экспарту ў трэція краіны. «Пакуль ідзе вывучэнне пытання стварэння такога сумеснага прадпрыемства, мы не чакаем, і беларускія вытворцы ветпрэпаратаў запусцілі свае продажы праз сетку спецыяльных аптэк. Але думаем, што менавіта сумесны праект дасць нам дадатковыя магчымасці, у тым ліку для экспарту», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Звязда, 28 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:28.10.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Промышленная кооперация Сотрудничество Сельскохозяйственная техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме