https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эканаміст, які прадказаў крызіс 2008 года, заявіў аб пачатку трэцяй сусветнай


Трэцяя сусветная вайна ўжо фактычна пачалася, заявіў у інтэрв’ю Der Spiegel амерыканскі эканаміст Нурыэль Рубіні, які прадказаў крызіс 2008 года.
«Дарадцы па нацыянальнай бяспецы занепакоеныя тым, што НАТА ўмешваецца ў канфлікт на Украіне, а паміж Іранам і Ізраілем назіраюцца вострыя рознагалоссі. І вось раніцай я чытаю, што адміністрацыя Байдэна чакае, што ў хуткім часе Кітай нападзе на Тайвань. Шчыра кажучы, трэцяя сусветная вайна ўжо фактычна пачалася і яе дзеянні разгортваюцца ў кіберпрасторы і на Украіне», — сказаў ён.

Рубіні дадаў, што, калі ён рос у Італіі ў 1970-х гадах, яму не даводзілася «Турбавацца пра вайну паміж вялікімі дзяржавамі або ядзернай зімы», ён ніколі не чуў словазлучэння «Змена клімату» і «Глабальная пандэмія».

«А цяпер мне даводзіцца турбавацца аб усіх гэтых рэчах, як і ўсім астатнім», — адзначыў эканаміст.

Разважаючы пра эканоміку, ён прыйшоў да высновы, што еўразона ўжо знаходзіцца ў рэцэсіі, а справы ў Вялікабрытаніі ідуць яшчэ горш. Ён дадаў, што ЗША ціснуць на Еўропу ў пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння з Кітаем.

Рубіні таксама падзяліўся меркаваннем, калі кітайскі юань зможа замяніць долар.

«Гэта зойме час, але кітайцы ўмеюць думаць у доўгатэрміновай перспектыве», — спрагназаваў ён.

Звязда, 29 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:29.10.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:943
 
Ключевые слова:
Третья мировая война Международная политика Юань
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме