Рышы Сунак абвешчаны лідарам кіруючай кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
Адзіная канкурэнта Сунака — Пені Мардаўнт — зняла сваю кандыдатуру з гонкі за пасаду лідара партыі. Аб гэтым распавёў кіраўнік партыйнага камітэта.
Сунак (42) будзе самым маладым брытанскім прэм’ерам за 200 гадоў. У 1812 годзе прэм’ерам стаў 42-гадовы лорд Ліверпуль. Пры гэтым абсалютны рэкорд — у Піта-малодшага, ён заняў крэсла ў 1783 годзе ва ўзросце 24 гадоў.