Заява Уладзіміра Макея ў інтэрв’ю выданню «Известия» аб увядзенні ў Беларусі рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі выклікала вялікі рэзананс у СМІ. Карыстаючыся выпадкам, журналісты на саміце СНД удакладнілі ў міністра, пра што ж усё ж ідзе гаворка і ці не прывядзе гэта да дадатковай эскалацыі на ўкраінскай мяжы.
«Усе чамусьці спасылаюцца на заяву МЗС. Але на самай справе я сказаў у інтэрв’ю «Известиям», што Прэзідэнт Беларусі правёў шэраг нарад з супрацоўнікамі, кіраўнікамі праваахоўных ведамстваў, спецслужбаў, кіраўніцтвам Узброеных Сіл, у ходзе якіх заслухаў інфармацыю аб той сітуацыі, якая складваецца вакол Беларусі. Не сакрэт (пра гэта казалі кіраўнікі нашых спецслужбаў), што мы атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы шэрагу правакацыйных дзеянняў у дачыненні да Беларусі. З усіх магчымых напрамкаў, акрамя ўсходняга, натуральна. З улікам гэтага Прэзідэнт Беларусі як адказны кіраўнік, які павінен клапаціцца пра бяспеку дзяржавы і грамадзян, вядома ж, прыняў адпаведнае рашэнне для таго, каб супрацьстаяць магчымым правакацыйным спробам», — сказаў міністр.
«Было абвешчана, што ў сувязі з тым масівам інфармацыі, якая паступае звонку, адносна магчымых правакацый на прылеглай тэрыторыі нашай краіны (аж да таго, што была інфармацыя аб магчымай спробе правакацыйнага захопу асобных частак тэрыторыі Беларусі) было прынята рашэнне ўвесці так званы рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, што і было зроблена. У рамках гэтага рэжыму ажыццяўляюцца ўзмоцнены кантроль за становішчам, узмоцнены кантроль на знешнім перыметры межаў. А ці прывядзе гэта да напругі паміж Беларуссю і суседнімі дзяржавамі? Дык давайце паглядзім, што адбываецца на заходніх межах, што адбываецца на паўднёвых, — заўважыў Уладзімір Макей. — Калі палітыкі будуць так безадказна дзейнічаць, то можна скаціцца ў прорву трэцяй сусветнай вайны. Але Прэзідэнт Беларусі выразна сказаў: Па-першае, мы не хочам далучацца ні ў якую гарачую вайну; а па-другое, мы зробім усё, каб абараніць нашу краіну, кожны метр нашай зямлі і нашых грамадзян. Хто б ні спрабаваў нагнятаць істэрыю, паверце, не Беларусь будзе ў гэтым вінаватая».
Як паведамлялася, 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях бяспекі краіны. Прэзідэнт заявіў, што некалькі дзён таму КДБ было даручана правесці неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару.
«Сёння паслухаем, як гэта даручэнне выконваецца. Улічваючы ўсе гэтыя фактары, у цэлым абстаноўку, нам неабходна мець варыянты процідзеяння. У тым ліку і ваенныя. Каб своечасова выявіць і лакалізаваць пагрозы, а ў выпадку неабходнасці адэкватна адказаць на любыя ваенныя праявы супраць Беларусі», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Сёння паслухаем, як гэта даручэнне выконваецца. Улічваючы ўсе гэтыя фактары, у цэлым абстаноўку, нам неабходна мець варыянты процідзеяння. У тым ліку і ваенныя. Каб своечасова выявіць і лакалізаваць пагрозы, а ў выпадку неабходнасці адэкватна адказаць на любыя ваенныя праявы супраць Беларусі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Звязда, 14 кастрычніка 2022