https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дагаворы аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей падпісалі ў Крамлі


Цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі Данецкай і Луганскай народных рэспублік, а таксама Запарожскай і Херсонскай абласцей адбылася ў Крамлі.
Рэферэндумы аб уваходжанні ў склад Расіі ў Данецкай і Луганскай народных рэспубліках, а таксама ў Запарожскай і Херсонскай абласцях прайшлі з 23 па 27 верасня. Згодна з аб`яўленымі вынікамі, гэта рашэнне падтрымалі 87,05 працэнта - у Херсонскай вобласці, 93,11 працэнта - у Запарожскай вобласці, 99,23 працэнта - у ДНР, 98,42 працэнта - у ЛНР. Адразу ж пасля правядзення рэферэндумаў усе чатыры тэрыторыі звярнуліся да расійскага боку з просьбай аб уключэнні іх у склад РФ.

"Людзі свой выбар зрабілі. Адназначны выбар, - сказаў на цырымоніі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. - Гэта воля мільёнаў людзей, і гэта іх неад`емнае права, якое замацавана ў першым артыкуле Статута ААН".

Ён канстатаваў, што доўгія 8 гадоў людзі на Данбасе цярпелі генацыд, абстрэлы і блакаду, а на Запарожжы і ў Херсоншчыне спрабавалі вырасціць нянавісць да ўсяго рускага. "Хачу, каб мяне пачулі кіеўскія ўлады і іх рэальныя гаспадары на Захадзе, каб гэта запомнілі ўсе: людзі, якія жывуць у Луганску і Данецку, Запарожжы і Херсоншчыне, становяцца нашымі грамадзянамі назаўсёды. Мы заклікалі кіеўскі рэжым неадкладна спыніць агонь, усе баявыя дзеянні, тую вайну, якую ён развязаў яшчэ ў 2014 годзе, і вярнуцца за стол перагавораў. Мы да гэтага гатовы, аб гэтым не раз было сказана. Але выбар народаў у Данецку, Луганску, Запарожжы і Херсоне абмяркоўваць не будзем. Ён зроблены, Расія яму не здрадзіць", - заявіў Прэзідэнт Расіі.

Ён таксама падкрэсліў, што Расія зробіць усё, каб аднавіць разбураную інфраструктуру на новадалучаных тэрыторыях, павысіць іх бяспеку.

Згодна з расійскім заканадаўствам, прыняцце ў склад РФ новых суб`ектаў Федэрацыі магчыма ў выніку заключэння міжнароднага дагавора. Такі механізм быў прыменены ўжо ў 2014 годзе, калі Крым спачатку быў прызнаны Расіяй незалежным, а затым увайшоў у склад РФ. Незалежнасць ДНР і ЛНР расійскі бок прызнаў яшчэ ў лютым 2022 года. Указы аб прызнанні незалежнасці Херсонскай і Запарожскай абласцей Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў 29 верасня.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй РФ і іншымі заканадаўчымі актамі парадак далучэння да Расіі складаецца з наступных крокаў: замежная дзяржава звяртаецца да РФ з просьбай аб уваходжанні ў яе склад і аб заключэнні адпаведнага міждзяржаўнага дагавора. Прэзідэнт РФ інфармуе аб гэтым Савет Федэрацыі, Дзярждуму, урад РФ, пры неабходнасці праводзіць кансультацыі. Пасля падпісання міждзяржаўнага дагавора кіраўнік расійскай дзяржавы звяртаецца ў Канстытуцыйны суд РФ з просьбай даць ацэнку адпаведнасці міждзяржаўнага дагавора Канстытуцыі РФ. У выпадку калі Канстытуцыйны суд дасць станоўчую ацэнку, то праект міждзяржаўнага дагавора разам з праектам федэральнага канстытуцыйнага закона, у якім вызначаецца назва новага суб`екта РФ, яго статус, межы, пераходныя палажэнні, накіроўваецца ў Дзярждуму. Затым праект міждзяржаўнага дагавора ўносіцца на ратыфікацыю. Калі гэтыя дакументы ў выглядзе законаў аб ратыфікацыі прымаюцца, у 65-ы артыкул Канстытуцыі, які змяшчае пералік суб`ектаў РФ, уносіцца адпаведная папраўка. У верхняй палаце расійскага парламента паведамілі ўжо, што разгледзяць пытанні, звязаныя з уключэннем у склад Расіі новых рэгіёнаў, на чарговым пасяджэнні 4 кастрычніка.

30 верасня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.09.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:819
 
Ключевые слова:
Россия Украина ДНР Херсонская область Запорожская область ЛНР Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме