Больш за 1900 украінскіх нацыяналістаў, якія хаваліся на марыупальскім заводзе "Азоўсталь", здаліся ў палон, заявіў у пятніцу кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.
"На гэты момант склалі зброю 1908 чалавек", - канстатаваў генерал арміі.
Паводле яго слоў, блакіраванне металургічнага камбіната працягваецца, там яшчэ знаходзяцца ўкраінскія баевікі. Пры гэтым з тэрыторыі завода эвакуіраваны мірныя грамадзяне, якіх утрымлівалі нацыяналісты. Па даных расійскага вайсковага ведамства, выратаваны 177 чалавек, з іх 85 жанчын і 47 дзяцей.
Раней у Мінабароны РФ заяўлялі, што здача палон украінскіх вайскоўцаў з "Азоўсталі" пачалася з 16 мая. За першыя суткі з тэрыторыі завода выйшла 265 чалавек, 18 мая – 694, 19 мая – 771.
Планы на "Азоўсталь"
Кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін раней заяўляў, што чакае завод у Марыупалі пасля таго, як адтуль выйдуць усе нацыяналісты.
Паводле яго слоў, прадпрыемства будзе поўнасцю знесена, а на яго месцы пабудуюць тэхнапарк і жылы раён. Таксама, магчыма, тут разаб’юць паркавую зону.
Паводле яго слоў, прадпрыемства будзе поўнасцю знесена, а на яго месцы пабудуюць тэхнапарк і жылы раён. Таксама, магчыма, тут разаб’юць паркавую зону.
Што да металургічнага завода імя Ільіча, то ён будзе адноўлены, падкрэсліў Пушылін.