https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з 10 мая плануецца прызваць на ваенныя зборы каля 430 чалавек


Адпаведнае паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны размешчана ў тэлеграм-канале ведамства.
У рамках праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка міністра абароны Беларусі, з 10 мая 2022 года выканаўчымі камітэтамі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ажыццяўляецца фармаванне тэрытарыяльных войскаў Кобрынскага і Лідскага раёнаў адпаведна.

З запасу на ваенныя зборы плануецца прызваць каля 430 чалавек. Па заканчэнні фарміравання воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў закліканы асабісты склад прыступіць да выканання задач па ахове і абароне важных аб’ектаў.

«Мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваныя на павышэнне здольнасці мясцовых органаў кіравання па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў і гатоўнасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў да выканання задач па прызначэнні», – патлумачылі ў прэс-службе.

Звязда, 10 мая 2022
 
Дата публикации:10.05.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:718
 
Ключевые слова:
Территориальная оборона Вооружённые силы Военные сборы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме