https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кафедральны сабор, БНТУ, чыгуначны вакзал і ГЦ. Дзе планаваліся тэракты ў канцы 2023 года ў Мінску


У эфіры тэлеканала АНТ расказалі, што праваахоўным органам удалося прадухіліць тэракты, якія планаваліся ў канцы 2023 года ў Мінску.
У тэлеэфіры паказалі скрыншот з месцамі мяркуемых узрываў: Свята-Духаўскі кафедральны сабор, БНТУ, чыгуначны вакзал і гандлёвыя цэнтры "Дана Мол" і "Галерэя", як варыянты - гандлёвыя цэнтры Palazzo, "Замак" і "Арэна Сіці" і пераход ад станцыі метро "Купалаўская" да станцыі "Кастрычніцкая". Далей размяшчаецца план аб куплі ўсіх кампанентаў, у тым ліку гадзіннікавых механізмаў.

Тэракт планавалася ўчыніць у лістападзе-снежні 2023 года. Арганізатар тэрактаў - малады хлопец. Замкнёны, агрэсіўны, жыў адзін, сяброў, хобі і работы - няма. Псіхічна нестабільны.

11 мая 2021 года ў Казані экс-вучань адной са школ учыніў у ёй стральбу і ўзрывы. Так у Беларусі з`явіўся яго тыповы пераймальнік, які жыў з думкай гэта паўтарыць. Першапачаткова ў задумах маладога чалавека былі расстрэлы і ўзрывы ў школах і дзіцячых садах. Далей ён маштабаваў задуму да месцаў масавага знаходжання грамадзян.

Экспертыза ўстанавіла, што самаробнае ўзрыўное ўстройства, сабранае з падручных сродкаў па метадычках у інтэрнэце, фактычна было гатова да прымянення. Паралельна хлопец з уласцівай для пэўных псіхічных захворванняў педантычнасцю распісваў пакрокава, што ён будзе рабіць і што для гэтага трэба. У які дакладна час выйсці з дома, што ўзяць з сабой, як пранесці яшчэ і зброю для расстрэлу прахожых і гэтак далей. Цяпер ён праходзіць лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы.

3 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:127
 
Ключевые слова:
Мінск Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме