Беларусам трэба будзе паведамляць органам унутраных спраў аб засяленні замежных гасцей. Цяпер юрыдычныя асобы і грамадзяне (у тым ліку ІП), якія выдзелілі іншаземцам жыллё, пакоі ў аграсядзібах, дачныя домікі, бізнес-апартаменты на тэрмін ад адных сутак, павінны паведаміць інфармацыю аб грамадзянакх, якія прыехалі, у орган унутраных спраў па месцы знаходжання такога жылля.
У МУС нагадалі: падаць звесткі трэба не пазней як праз тры гадзіны пасля засялення, інакш можна атрымаць штраф да 800 рублёў.
Звязда, 7 ліпеня 2024