https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чатыры ўзнагароды і першае золата: агляд другога дня Гульняў "Дзеці Азіі"


У Якуцку завяршыўся другі дзень спаборніцтваў VIII Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі", удзел у якіх прымаюць беларускія спартсмены.
У чацвер нашы юныя атлеты змагаліся за медалі ў тхэквандо, правялі матчы ў настольным тэнісе і баскетболе 3х3, а таксама пачалі выступленні ў мастацкай гімнастыцы. З пяці беларускіх тхэквандыстаў, што ўдзельнічалі сёння, да ўзнагарод дабраліся чацвёра: чэмпіёнкай Гульняў "Дзеці Азіі" ў вазе больш за 63 кг у дзяўчат стала Паліна Міхальчук, срэбра заваявалі Сцяпан Гойдзь (да 55 кг) і Настасся Смірнова (да 63 кг), бронзу атрымаў Уладзімір Мароз (да 48 кг).

"Першы раўнд фіналу я ўпэўнена выйграла, у другім пачала бегаць за саперніцай і з-за гэтага стамлялася, яна лягчэйшая і хутчэйшая за мяне. Але ў трэцім раўндзе ўжо сабралася і зразумела, што залаты медаль трэба забіраць. Доўга ішла да гэтага поспеху і сур`ёзна рыхтавалася. Дзякуй маім бацькам і трэнеру Сяргею Юр`евічу Дзіканеву, які працуе са мной з дзяцінства, - сказала Паліна Міхальчук. - Думала, што іншыя ўзельнікі таксама зоймуць першыя месцы, але як атрымалася. Усё роўна яны вялікія малайцы, ганаруся імі".

На групавым этапе турніру па баскетболе 3х3 юнацкая зборная Беларусі перамагла каманды Кыргызстана (19:10) і Узбекістана (14:8). Заўтра нашых хлопцаў чакае матч за лідарства ў квартэце супраць гульцоў Уральскай федэральнай акругі. У спаборніцтвах дзяўчат беларуская каманда сёння была мацнейшая за равесніц з Уральскай ФА (13:10) і Сібірскай ФА (9:8). 28 чэрвеня нашы баскетбалісткі згуляюць са зборнымі Узбекістана і Далёкаўсходняй ФА.

Прадстаўнікі настольнага тэніса правялі гульні папярэдняга этапу, у абодвух заліках ад нашай каманды былі заяўлены па два спартсмены. У юнакоў у адну восьмую фіналу выйшаў Назар Мацко, які атрымаў тры перамогі ў трох матчах сваёй групы, у дзяўчат удзельніцай першага раўнда плэй-оф стала Варвара Зайцава. Наступныя асабістыя матчы беларусы правядуць 29 чэрвеня, іх партнёры па камандзе Аляксандр Петрашэўскі і Марыя Селівонец не змаглі пераадолець адборачны бар`ер.

Таксама ў чацвер стартавалі спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы. У групавых практыкаваннях пасля першага віду праграмы (пяці абручоў) лідзіруе зборная Беларусі ў складзе Ясеніі Парэцкай, Камілы Баранавай, Юліі Дружынінай, Аляксандры Курак, Арыяны Пархачовай і Настассі Жукавец. У пятніцу дзяўчаты выступяць з пяццю парамі булаў. У індывідуальным заліку грацый у нядзельны фінал з мячом выйшла наша Маргарыта Журовіч. Турнір у мнагабор`і завершыцца заўтра.

27 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Дети Азии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме