https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Штангістка Шчапанава стала першай беларускай чэмпіёнкай Гульняў БРІКС


Беларуская цяжкаатлетка Аліна Шчапанава прынесла беларускай дэлегацыі першае золата на Спартыўных гульнях краін БРІКС, якія праходзяць у Казані.
У чацвер дзяўчаты разыгрывалі медалі ў вагавой катэгорыі да 59 кг. У першым практыкаванні Шчапанава паслядоўна справілася са штангай вагой 93, 97 і 99 кг, па выніках рыўка наша спартсменка дзяліла першы радок з расіянкай Вольгай Цё. Штуршок абедзве штангісткі пачалі з удачнага падыходу на 113 кг, але ў наступнай спробе беларуска ўзяла 119 кг, а расіянка — не. «Залатая» сума Аліны ў дваябор’і склала 218 кг. Год таму Шчапанава і Цё змагаліся за перамогу на II Гульнях краін СНД, але тады крыху мацнейшай была спартсменка з Расіі.

На трэцюю прыступку п’едэстала гонару сёння паднялася яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны Юлія Гуліна, якая ўвогуле за два практыкаванні ўзяла 198 кг (90+108). Раней у гэтым годзе Гуліна стала срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў рыўку.

Звязда, 13 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:13.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Тяжёлая атлетика Спорт в Беларуси Игры БРИКС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме