https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва ўзгадняе з суседнімі дзяржавамі будаўніцтва глыбіннага могільніка АЭС


Аб гэтым заявіў прадстаўнікам прэсы міністр навакольнага асяроддзя Літвы Сіманас Гентвілас.
Літоўская Рэспубліка ўзгадніць з суседнімі краінамі тэму будаўніцтва глыбіннага могільніка для радыеактыўных адходаў закрытай і дэманціруемай Літвой Ігналінскай АЭС.

«Мы абавязаны прытрымлівацца міжнародных канвенцый і знайсці месца для пахавання радыеактыўных адходаў, як гэта прадугледжана, у сваёй дзяржаве, але пытанне неабходна таксама ўзгадніць з суседзямі», — указаў літоўскі міністр.

Як звяртае ўвагу Baltnews, патэнцыйны выбар месцаў пахавання радыеактыўных адходаў Вільняй выклікаў абурэнне латвійскага боку. Услед за гэтым Гентвілас паабяцаў узгадніць свае рашэнні з суседнімі дзяржавамі. Адзначаецца, што літоўцы будуць абмяркоўваць гэтае пытанне з Латвіяй, Польшчай, Беларуссю і іншымі краінамі, якія ратыфікавалі Канвенцыю аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце. Расію Вільню ў гэты спіс не ўключыў на падставе таго, што яна «не ратыфікавала дагавор».

Літва плануе ўзвесці глыбінны могільнік радыеактыўных адходаў. У 29 муніцыпалітэтах для гэтай мэты былі папярэдне падабраны 77 месцаў. Адно з іх знаходзіцца ў мяжы з Латвіяй, у 8 км ад ахоўванага прыроднага аб’екта Аўгшдаўгава. Месца глыбіннага пахавання радыеактыўных адходаў павінна быць выбрана да 2047 года пасля правядзення неабходных даследаванняў. Пабудаваць пахаванне плануюць да 2068 года. 

Радыёактыўныя адходы АЭС, якая бяздзейнічала з 2009 года і якую плануецца закрыць да 2038 года, зараз знаходзяцца ў пунктах часовага захоўвання. Пазней яны будуць перамешчаны ў глыбіннае сховішча.

Звязда, 25 ліпеня 2024
 
Дата публикации:25.07.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Литва Игналинская АЭС Радиация Могильник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме