https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы будуць масава вырошчваць бульбу яшчэ як мінімум 100 гадоў


У нашай краіне дае станоўчыя вынікі абраная стратэгія ў сельскай гаспадарцы, якая прадугледжвае адаптаванне айчынных тэхналогій да глабальнага пацяплення, заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Каскевіч.
Дзякуючы гэтай стратэгіі, сёлета ўдалося вырасціць у полі на 1,5 мільёна тон збожжа больш, чым летась. Цяпер трэба толькі беражліва гэты ўраджай сабраць, адзначыў спецыяліст. У гэтым сезоне спрацавала стаўка на больш шырокія плошчы азімых культур, вывераны сціск тэрмінаў пасадкі ў розных рэгіёнах краіны.

Даволі добрыя паказчыкі даюць бахчавыя культуры і шпарагавая фасоля. Выдатная плоданоснасць у нашай краіне і ў ляшчыны (высаджанай на плошчы 60 га). 

А наконт бульбы... Іван Каскевіч упэўнены, што нават максімальнае павышэнне тэмператур у нашых шыротах, не зможа «спаліць» наш другі хлеб. Ужо цяпер вядучыя аграфірмы выкарыстоўваюць новыя гатункі бульбы, больш сучасную агратэхніку, што дазваляе атрымліваць да 600 цэнтнераў з гектара. І гэтыя працэсы будуць і далей удасканальваць. 

Сяргей Куркач
Звязда, 5 ліпеня 2024
 
Дата публикации:05.07.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Продовольственная безопасность Картофель Фундук Глобальное потепление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме