https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Масуда Пезешкіяна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ірана


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Масуда Пезешкіяна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран

"Паспяховае правядзенне электаральнай кампаніі ў няпростых для вашай краіны абставінах з`яўляецца безумоўнай перамогай іранскага народа, які працягвае годна і непахісна крочыць самастойным шляхам развіцця. Вынікі галасавання пацвярджаюць ваш высокі палітычны аўтарытэт і сведчаць аб грамадскай падтрымцы курсу кіраўніцтва дзяржавы на адстойванне нацыянальных інтарэсаў Ірана, стварэнне перспектыў для сваіх грамадзян і супрацоўніцтва з краінамі вашага рэгіёна", - гаворыцца ў віншаванні.

"Дыялог паміж Мінскам і Тэгеранам на ўсіх узроўнях упэўнена пашыраецца. Перакананы, што ў найбліжэйшай будучыні мы зможам ажыццявіць усе дасягнутыя дамоўленасці, у тым ліку па наданні беларуска-іранскім адносінам характару стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Масуда Пезешкіяна ў зручны для яго час наведаць Беларусь з афіцыйным візітам для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня і далейшага ўзаемадзеяння краін у міжнародных арганізацыях і аб`яднаннях. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама пажадаў яму здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.

6 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:225
 
Ключевые слова:
Иран Выборы Поздравление Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме