https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кідальніца молата Маслава перамагла на Кубку Расіі


У Чэбаксарах стартаваў Кубак Расіі па лёгкай атлетыцы, у якім прымаюць удзел 24 беларускія спартсмены.
У першы спаборніцкі дзень лёгкаатлеты разыгралі 17 камплектаў узнагарод, на подыум падняліся пяцёра прадстаўнікоў Беларусі па выніках чатырох відаў праграмы. У кіданні молата сярод жанчын перамогу з кідком на 70,27 м атрымала Настасся Маслава, яе сяброўка па камандзе Алена Собалева заняла трэцяе месца (65,26 м).

У кіданні дыска ў мужчын другі вынік паказаў наш Уладзіслаў Пучко (61,13 м), апярэдзіць яго змог толькі Аляксей Худзякоў з Масквы. Яшчэ адзін беларус Яўген Багуцкі стаў у гэтай дысцыпліне пятым. У трайным скачку на другой пазіцыі размясціўся наш Максім Несцярэнка, які паляцеў на 16,35 м. Скокнуць на 17 см далей удалося пецярбуржцу Дзмітрыю Чыжыкаву. У жаночым кіданні кап`я беларуска Таццяна Халадовіч была трэцяй (58,75 м).

За крок ад п`едэстала на дыстанцыі 800 м спыніўся Дзмітрый Савін, пятым фінішаваў Вячаслаў Скудны.

У панядзелак у Чэбаксарах адбудуцца фіналы ў 12 відах праграмы, на сектары і дарожкі выйдуць шасцёра беларускіх лёгкаатлетаў.

8 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:131
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси Кубок России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме