https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Весляры Юрэня і Таўпянец атрымалі перамогі на чэмпіянаце Еўропы


Беларусы заваявалі золата ў дзённай праграме заключнага дня чэмпіянату Еўропы па веславанню на байдарках і каноэ ў венгерскім Сегедзе.
У вырашальным заездзе мужчынскіх байдарак-адзіночак на тысячу метраў лепшы вынік паказаў Алег Юрэня (3:35,12), які стаў другім венгра Балінта Копаса беларус апярэдзіў на 0,4 секунды. Тройку найлепшых замкнуў партугалец Фернанду Пімента. У фінале байдарак-чацвёрак на дыстанцыі 500 м першынстваваў экіпаж у складзе Мікіты Борыкава, Уладзіслава Краўца, Уладзіслава Літвінава і Дзмітрыя Натынчыка. На фінішы нашы весляры ўсяго на пяць сотых секунды былі хутчэйшыя за польскі квартэт, трэцяй прыбыла чацвёрка з Італіі.

Таксама сёння ў фінале жаночых каноэ-адзіночак на 200 м бронзавы медаль заваявала беларуска Юлія Трушкіна, а паралімпіец Ілья Таўпянец стаў чэмпіёнам Еўропы на двухсотметроўцы ў класе VL1. Праграму кантынентальнага форуму завершаць заезды на 5000 м, за прызы будуць змагацца нашы адзіночнікі Іван Патапенка, Алег Юрэня і Вольга Клімава.

Звязда, 16 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:16.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Гребля Каноэ Байдарка Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме