https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сінхраністка Хандошка стала чэмпіёнкай Гульняў БРІКС у адвольнай праграме


Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка заваявала залаты медаль Спартыўных гульняў краін БРІКС, якія праходзяць у Казані.
Праграма спаборніцтваў пятніцы пачалася з адвольнай праграмы ў салістак — у гэтай дысцыпліне Хандошка выйграла бронзу чэмпіянату свету 2024 года. Сёння сярод сямі дзяўчат Васіліна мела апошні стартавы нумар, да яе выхаду ў басейн лідзіравала Аляксандра Кузняцова з Расіі, якая паказала рэзультат 274,4105 бала. Выступленне нашай спартсменкі суддзі ацанілі яшчэ вышэй: беларуска набрала 288,8397 ачка і заваявала золата. Тройку прызёраў замкнула Паліна Мерзлякова з Казахстана.

Такім чынам, на гэты момант у актыве беларускай дэлегацыі ў Казані два залатыя медалі, напярэдадні на вышэйшую прыступку п’едэстала паднялася штангістка Аліна Шчапанава (в/к да 59 кг).

Для Хандошка сённяшні медаль стаў на Гульнях БРІКС другім, учора Васіліна ўзяла срэбра ў тэхнічнай праграме. Усяго ў нашай каманды па сінхронным плаванні ўжо чатыры ўзнагароды мультыспартыўнага форуму (1-3-0). У 15.00 стартуюць спаборніцтвы ў адвольнай праграме сярод дуэтаў, а ў 19.00 медалі ў тэхнічнай праграме пачнуць разыгрываць групы.

БЕЛТА, 14 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:14.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:152
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Игры БРИКС Синхронное плавание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме