https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія атлеты выйгралі 24 медалі ў другі дзень Гульняў БРІКС


На спартыўных аб`ектах Казані завяршыўся другі дзень спаборніцтваў Гульняў краін БРІКС.
У пятніцу 14 чэрвеня прадстаўнікі Беларусі заваявалі 7 залатых, 6 срэбрных і 11 бронзавых узнагарод.

Чэмпіёнамі Гульняў БРІКС сталі сінхраністка Васіліна Хандошка (сола, адвольная праграма), гімнаст Ягор Шарамкоў (вольныя практыкаванні), весляры Мікіта Карнееў і Алена Фурман (адзіночкі лёгкай вагі), самбісткі Даніэла Ждан (да 64 кг) і Карына Шут (да 80 кг), штангістка Дар`я Навумава (да 81 кг).

Другія месцы ў сваіх дысцыплінах занялі каратыст Дэвід Нгуен (да 75 кг), штангісты Юліян Курловіч (да 89 кг) і Дзіяна Майсяевіч (да 71 кг), самбісткі Анжэла Жылінская (да 72 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), а таксама сінхраністкі Маргарыта Кірылюк і Валерыя Валасач (дуэт, адвольная праграма).

Бронзавыя медалі выйгралі самбісты Данііл Патачыц (да 88 кг) і Дзмітрый Хахлоў (звыш 98 кг), весляры Вікторыя Васільева (адзіночка), Вераніка Анацка і Паліна Залатарова (двойка расхінная), Сяргей Валадзько і Дзмітрый Фурман (двойка расхінная), гімнасты Яраслаў Крутаў (вольныя практыкаванні) і Алена Цітавец (брусы), штангістка Паліна Пагуляева (да 71 кг), каратыстка Вікторыя Рудзенчанка (ката), мужчынская зборная Беларусі па настольным тэнісе (камандны турнір), а таксама група сінхраністак у тэхнічнай праграме.

Такім чынам, пасля двух дзён спаборніцтваў у актыве нашай дэлегацыі ў Казані 37 узнагарод (8-13-16). Заўтра на Гульнях БРІКС будуць разыграны 49 камплектаў медалёў у сямі відах спорту.

14 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Игры БРИКС Спорт в Беларуси Медальный зачёт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме