https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У нацыянальнай валюты круглы юбілей


У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея, адкрылася выстава «Беларускі рубель: 30 гадоў нацыянальнай валюце», прымеркаваная да юбілею зацвярджэння беларускага рубля адзіным законным плацежным сродкам на тэрыторыі краіны.
Спецыялісты фінансавай сферы адзначылі, што гэта сумесны праект Музея грошай Нацыянальнага банка і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасць. Матэрыялы экспазіцыі адлюстроўваюць храналогію станаўлення і развіцця беларускага рубля, пачынаючы з 1990-х гадоў і заканчваючы сучасным этапам.

Дадзеная экспазіцыя нагадвае нам, што ў маі 1992 года на тэрыторыі Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка нашай краіны, якія фактычна мелі статус часовага плацежнага сродка. У іх дызайне выкарыстоўваліся выявы прадстаўнікоў беларускай фаўны (вавёркі, зайцы, ваўкі і іншыя звяры), дзякуючы чаму названыя разліковыя білеты хутка атрымалі народную назву «зайчыкі».

Ужо праз два гады 19 кастрычніка 1994 года Вярхоўным Саветам нашай краіны была прынята пастанова No 3326-XII «Аб плацежным сродку Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім беларускі рубель быў абвешчаны адзіным законным плацежным сродкам на тэрыторыі Беларусі.

Дадзенае рашэнне фактычна завяршыла працэс здабыцця беларускім рублём статусу нацыянальнай грашовай адзінкі, а Нацыянальным банкам — статусу адзінага эмісійнага цэнтра нашай дзяржавы.

На выставе прадстаўлены дакументы і прадметы, якія ілюструюць працэс распрацоўкі і фармавання грашовай сістэмы у Рэспубліцы Беларусь: камплекты фотаформаў элементаў малюнкаў разліковых білетаў Нацыянальнага банка 1992 года, друкаваныя праекты не выпушчаных у абарачэнне грашовых знакаў, купоны, узоры купюр розных гадоў, а таксама памятныя банкноты Нацыянальнага банка нашай краіны.

Асобны блок экспазіцыі прысвечаны памятным манетам Нацыянальнага банка, створанага на аснове двухрублёвых біметалічных цыркуляцыйных манет, уведзеных у абарачэнне пасля дэнамінацыі 2016 года. У прыватнасці, на выставе ў поўным аб’ёме прадстаўлены серыі «Архітэктура Беларусі» і «Жывельны свет на гербах гарадоў Беларусі».

У рамках адкрыцця выставы адбылася прэзентацыя памятных манет, выпушчаных Нацыянальным банкам да 30-годдзя беларускага рубля. Манеты маюць форму прамавугольніка, прадстаўлены ў золаце і срэбры. На аверсе манеты размяшчаецца выява будынка Нацыянальнага банка, які валодае выключным правам эмісіі беларускага рубля. У афармленні рэверсу выкарыстаны вобраз зубра — сімвала незалежнасці і сілы беларускай дзяржавы.

Акрамя таго, камплект манет «Беларускі рубель. 30 гадоў» перададзены ў дар Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці і ў далейшым будзе прадстаўлены ў дзеючай экспазіцыі Музея.

Нагадаем, што «грашовая» выстава ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці будзе працаваць да 11 студзеня наступнага года.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 18 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:18.10.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:118
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Нумизматика Финансы Суверенитет Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме