https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СК: Труп мужчыны, знойдзены на вуліцы Карла Лібкнехта ў Мінску, апазнаны адным са сваякоў


Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Мужчына, знойдзены 18 лютага забітым у багажніку аўтамабіля прадстаўнічага класа на вуліцы Карла Лібкнехта ў Мінску, апазнаны адным са сваякоў як Алмамбет Анапіяеў. 

Паводле яго слоў, працэдура ідэнтыфікацыі працягваецца. Для выключэння памылкі і канчатковага ўстанаўлення асобы, а таксама прыняцця рашэння аб перадачы цела мужчыны сваякам неабходна заключэнне генатыпаскапічнай экспертызы, якая пакуль не завершана.

Нагадаем, 24 лютага інфармагенцтва 24.kg са спасылкай на адваката Даніяра Маманава паведаміла, што ў Мінску затрыманы і дапытваецца набліжаны Алмамбета Анапіяева, забітага лідара арганізаванай злачыннай групы, Гульжыгіт А. 1989 года нараджэння.

Паводле слоў адваката, Гульжыгіт прыляцеў разам з Анапіяевым у Мінск напярэдадні забойства. Адразу пасля здарэння ён знік. "Яго знайшлі і цяпер дапытваюць. Ён пацвердзіў, што прыляцеў у Беларусь разам з Анапіяевым. У Мінску цяпер знаходзяцца жонка і брат майго падабароннага. Яны, як паведамлялася раней, апазналі труп. Але інфармацыя аб тым, што сёння цела даставяць у Кыргызстан, дачасная, бо яшчэ не гатова заключэнне экспертаў. Толькі пасля правядзення ўсіх неабходных экспертыз цела выдадуць сваякам, якія даставяць яго ў КР", — сказаў Маманаў.

Ён адзначыў, што следства мае намер высветліць, для чаго Анапіяеў прыбыў у Мінск. "Пакуль гэты момант застаецца незразумелым для родных і мяне, яго адваката", — сказаў юрыст.

Калі быў знойдзены труп, міліцыя канфіскавала пашпарт грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, выдадзены на імя Алмазбека Шакірава. Дата нараджэння — 24 красавіка 1974 года, ураджэнец Кыргызстана. Дата выдачы пашпарта — 27 ліпеня 2010 года. Устаноўлена, што пашпарт фальшывы: фота ў дакуменце заменена фотаздымкам Анапіяева.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 лютага 2015
 
Дата публикации:24.02.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1278
 
Ключевые слова:
Алмамбет Анапияев Криминал Кыргызстан Мінск Следственный комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме