https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чарговы этап перамоў Беларусі з Еўрасаюзам па спрашчэнні візавага рэжыму і падпісанні пагаднення аб рэадмісіі пройдзе не раней за люты


Пра гэта паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора 14 студзеня.
Майра Мора таксама ўдакладніла, што мандат Еўракамісіі на вядзенне перамоў на гэты час не змяняўся, таму пытанне бязвізавага рэжыму для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў не абмяркоўваецца. 

Ацэньваючы ход перамоў, Мора сказала: "Гэта нармальны перамоўны працэс, падчас якога абодва бакі штораз пазначаюць свае пазіцыі, нейкія спрэчныя пытанні застаюцца, іх вырашаюць і зноў сустракаюцца". 

Дыпламат растлумачыла гэта тым, што некаторыя палажэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі патрабуюць у тым ліку заканадаўчых змяненняў з абодвух бакоў. 

Каментуючы заяву прадстаўнікоў Латвіі, якая цяпер старшынствуе ў ЕС, пра магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для Беларусі, Мора адзначыла, што пакуль пра гэта заўчасна гаварыць да падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму: "Першы этап — гэта спрашчэнне візавага рэжыму, а затым можа быць яго адмена. Гэта, калі хочаце, нейкі маяк на гэтым шляху". 

Яна таксама адзначыла: змяненне мандата Еўракамісіі на вядзенне перамоў аб спрашчэнні візавага рэжыму ніяк не звязанае з вызваленнем палітзняволеных. "Гэта не звязаныя рэчы, таму што спрашчэнне візавага рэжыму — мера, якая прызначаецца ўсяму беларускаму народу", — сказала яна. 

Нагадаем, першы раўнд кансультацый па пытаннях заключэння пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам прайшоў у Мінску 12—13 чэрвеня 2014 года, другі — у Бруселі 24—25 лістапада. Трэці раўнд кансультацый запланаваны ў Мінску. 

У чэрвені мінулага года з боку Беларусі прагучала прапанова дазволіць дыпламатам і членам афіцыйных дэлегацый падчас візітаў наведваць ЕС па дыпламатычных пашпартах. "Цяпер у выпадку запрашэння на сустрэчу беларускія дыпламаты павінны таксама атрымаць візу. Прапануецца дазволіць ім уезд па дыпламатычным пашпарце", — адзначаў прадстаўнік Еўракамісіі.

Пры гэтым суразмоўца падкрэсліў, што цяперашні мандат на правядзенне з Беларуссю перамоў па спрашчэнні візавага рэжыму, выдадзены ў 2012 годзе, не дазваляе абмяркоўваць пытанні адносна спрашчэння ўезду ў ЕС беларускіх грамадзян па дыпламатычных пашпартах. Ён звярнуў увагу, што рашэнне па гэтым пытанні "будзе прымацца з улікам развіцця сітуацыі ў краіне і ацэнкі змяненняў, калі такія будуць". 

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у верасні 2014 года заявіў, што пагадненні аб адмене візавага рэжыму і аб рэадмісіі з Еўрасаюзам павінны быць падпісаныя на раўнапраўнай аснове, як гэта было ў ЕС з Расіяй, Украінай і Малдовай.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2015
 
Дата публикации:14.01.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:767
 
Ключевые слова:
Визовый режим Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме