https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія памежнікі перакрылі канал перапраўкі нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу ў краіны ЕС


Аператыўныя супрацоўнікі атрада пагранічнага кантролю "Мінск" выкрылі канал перапраўкі мігрантаў з Блізкага Усходу ў краіны Еўрасаюза цераз Беларусь.
Затрыманы арганізатар незаконнай міграцыі і чацвёра незаконных мігрантаў з Ірака. 

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, устаноўлена, што праз турыстычныя фірмы іракцы забяспечвалі для сябе легальнае прыбыццё ў Беларусь. Але рэспубліка імі разглядалася як транзітная тэрыторыя для наступнага выезду ў краіны ЕС і атрымання там статусу бежанца. 

У перыяд знаходжання на тэрыторыі Беларусі іншаземцы выношвалі намеры незаконна парушыць дзяржаўную мяжу ў суседнія еўрапейскія краіны.

Так, дэпартацыяй тэрмінам на пяць гадоў закончылася незаконная спроба грамадзяніна Ірака парушыць мяжу 7 студзеня на ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада. 

Падчас разбору быў устаноўлены і затрыманы ў Мінску арганізатар канала — грамадзянін Ірака, які забяспечваў прыбыццё, размяшчэнне нелегалаў і кіраваў іх дзеяннямі.

Падчас мерапрыемстваў міграцыйнага кантролю памежнікам сумесна з супрацоўнікамі міграцыйнай службы ўдалося ўстанавіць месца знаходжання ў Мінску яшчэ двух грамадзян Ірака. Яны таксама знаходзіліся ў Беларусі з пратэрмінаванымі візамі і чакалі магчымасці незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. 

У дачыненні да 57-гадовага грамадзяніна Ірака распачата крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Вядуцца далейшыя аператыўна-следчыя дзеянні.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2015
 
Дата публикации:10.01.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1143
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Нелегальная миграция Погранслужба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме