https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшынства ў Еўрасаюзе перайшло да Латвіі


1 студзеня 2015 года старшынства ў Еўрасаюзе на найбліжэйшыя паўгода перайшло ад Італіі да Латвіі.
Латвія заявіла тры асноўныя прыярытэты на час старшынства ў ЕС. "Першы — канкурэнтаздольная Еўропа, якая прадугледжвае рэалізацыю плана эканамічнага аздараўлення, другі — лічбавая Еўропа, трэці — інтэграваная Еўропа", — паведаміла 3 снежня на прэс-канферэнцыі ў Бруселі прэм`ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма. 

У сваю чаргу кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевіч падкрэсліў, што падчас старшынства ў ЕС Латвія мае намер прымяняць індывідуальны падыход у палітыцы Усходняга партнёрства. "Мы прыменім індывідуальны падыход да кожнага члена Усходняга партнёрства. Мы павінны бачыць сур`ёзнае супрацоўніцтва, якое ахоплівае палітычны дыялог, вяршэнства права і шэраг іншых пытанняў", — сказаў міністр замежных спраў. 

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ЕС павінен аказаць падтрымку ў імплементацыі пагадненняў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю і сур`ёзна працаваць над лібералізацыяй візавага рэжыму для асобных краін. 

Эдгарс Рынкевіч нагадаў, што ў маі 2015 года ў Рызе плануецца правядзенне саміту Усходняга партнёрства. Паводле яго слоў, саміт павінен даць дакладны сігнал аб цікавасці ЕС адносна далейшага развіцця гэтай праграмы ЕС. 

Пасля Латвіі старшынства пяройдзе да Люксембурга.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2015
 
Дата публикации:01.01.2015
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:1102
 
Ключевые слова:
Евросоюз Латвия Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме