https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыярытэт сербскага старшынства ў АБСЕ — урэгуляванне сітуацыі ва Украіне


Прыярытэтам для Сербіі як старшыні АБСЕ ў 2015 годзе будзе ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне, заявіў у чацвер міністр замежных спраў краіны Івіца Дачыч.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба АБСЕ, Сербія, якая прыняла старшынства ад Швейцарыі, мае вопыт урэгулявання зацяжных канфліктаў, паколькі сама была бокам зацяжнога канфлікту на Балканах і пачала рух да дэмакратыі. Дачыч падкрэсліў, што пры наяўнасці палітычнай волі АБСЕ ў стане выкарыстаць свае перавагі і значнасць у сістэме рэгіянальнай бяспекі.

АБСЕ з`яўляецца ўдзельнікам трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У яе ўваходзяць таксама прадстаўнікі Украіны і Расіі. Перамовы праходзяць з удзелам лідараў данецкіх і луганскіх сепаратыстаў. У верасні мiнулага года ў Мінску адбыліся два пасяджэнні групы, па выніках якіх былі падпісаныя пратакол і мемарандум, што прадугледжваюць, у прыватнасці, поўнае спыненне агню, абмен палоннымі, адвод войскаў і цяжкага ўзбраення. Палажэнні дакументаў да канца не рэалізаваныя. 24 снежня ў беларускай сталіцы адбылася яшчэ адна сустрэча, дзе была дасягнутая дамоўленасць аб абмене чарговымі групамі палонных.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2015
 
Дата публикации:01.01.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:909
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Сербия Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме