https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнты АДКБ занепакоены эскалацыяй напружанасці ў свеце і адраджэннем неанацысцкай ідэалогіі


Аб гэтым гаворыцца ў заяве лідараў дзяржаў - членаў арганізацыі, прынятай 23 снежня ў Маскве на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Прэзідэнты краін АДКБ занепакоены эскалацыяй напружанасці ў свеце і адраджэннем неанацысцкай ідэалогіі, у тым ліку на еўразійскай прасторы. 

"Мы, кіраўнікі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, напярэдадні 70-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў з трывогай адзначаем нарастаючую апошнім часам эскалацыю напружанасці, адраджэнне неанацысцкай ідэалогіі, дэградацыю механізмаў забеспячэння бяспекі ў свеце і з`яўленне новых канфліктных зон, у тым ліку на еўразійскай прасторы, - падкрэсліваецца ў дакуменце. - Гэта патрабуе прыняцця неадкладных мер па стабілізацыі абстаноўкі ў свеце".

Прэзідэнты перакананы, што стварэнне ўстойлівай сістэмы калектыўнай бяспекі магчыма толькі на аснове поліцэнтрычнай сістэмы, што грунтуецца на прынцыпах справядлівасці і раўнапраўя. "Лічым, што для процідзеяння выклікам і пагрозам бяспецы неабходны ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і пошук канструктыўных кампрамісаў", - адзначаецца ў заяве.

23 снежня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:811
 
Ключевые слова:
ОДКБ Неонацизм Конфликтные зоны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме