https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украінская ўлада ня будзе сілавым спосабам вяртаць пад свой кантроль рэгіёны на ўсходзе краіны


Пра гэта ў інтэрвію нямецкай газэце Rheinische Post заявіў міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін.
«Такая ваенная апэрацыя закранула б таксама і цывільнае насельніцтва, нашых украінскіх суграмадзян», — сказаў Клімкін.

Міністар заявіў, што ўкраінская ўлада плянуе і далей прытрымлівацца рэжыму спыненьня агню і працягваць пошук палітычных рашэньняў у канфлікце.

У выпадку, калі сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея, зноў будуць атакаваць пазыцыі ўкраінскай арміі, яна дасьць ім дастойны адпор, таму што за апошні час яе баяздольнасьць істотна ўзрасла, сказаў Клімкін.

"Сёньня ў яе шэрагах тысячы салдат, якія могуць змагацца і ўжо даказалі гэта",— заявіў кіраўнік украінскага зьнешнепалітычнага ведамства. Клімкін таксама даў зразумець, што Ўкраіне ў бліжэйшы час зноў можа спатрэбіцца фінансавая дапамога Захаду.

Крызіс ва Ўкраіне будзе адной з тэмаў абмеркаваньня на саміце «Групы дваццаці», які ў гэтыя выходныя адбудзецца ў аўстралійскім Брысбэне.

Напярэдадні саміту свае ацэнкі сытуацыі ўжо апублікавалі брытанскі прэм’ер Дэвід Камерон і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Радыё Свабода, 14 лістапада 2014
 
Дата публикации:14.11.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:885
 
Ключевые слова:
Украина Война Сепаратизм Донецк Луганск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме