https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Пакістан дамовіліся аб актывізацыі адносін у палітычнай і эканамічнай сферах


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у Ісламабадзе прыняў 15 лістапада ўдзел у першым раўндзе палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Пакістана.

"Па выніках кансультацый падпісаны сумесны пратакол, які прадугледжвае меры па актывізацыі адносін у палітычнай і эканамічнай сферах, у галіне адукацыі, навукі і культуры", - растлумачылі ў МЗС.

Валянцін Рыбакоў сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Нацыянальнай асамблеі Пакістана Аваісам Легары. Бакі абмеркавалі шляхі актывізацыі двухбаковых міжпарламенцкіх адносін, у тым ліку пытанні стварэння міжпарламенцкіх груп дружбы, абмену візітамі кіраўнікоў парламентаў, удзелу парламентарыяў дзвюх краін у развіцці гандлёва-эканамічных адносін.

Акрамя таго, прайшла сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі з федэральным міністрам абароннай прадукцыі Пакістана Танвірам Хусэйнам. Былі абмеркаваны пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы.

14 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:961
 
Ключевые слова:
Беларуь-Пакистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме