https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Двое гродзенскіх наркаманаў у пошуках грошай ледзь не забілі сваякоў аднаго з іх


Разбойны напад раскрыты супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага райаддзела міліцыі Гродна і калегамі з упраўлення крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Як паведамляе УУС, некалькі дзён таму 17-гадовая дзяўчына са сваім 32-гадовым знаёмым прыйшлі ў кватэру яе маці, каб дастаць грошай на чарговую дозу. З маці ў кватэры знаходзіўся яе брат, дзядзька дзяўчыны. Спачатку маладыя людзі сталі патрабаваць грошай у мужчыны. Атрымаўшы рашучую адмову, яны сталі збіваць яго, а каб даказаць сур`ёзнасць сваіх намераў, дзяўчына параніла сваяка нажом у бядро. 

Не дабіўшыся поспеху, злачынцы пераключыліся на маці. Яна раней атрымала складаны пералом, таму самастойна перамяшчацца не магла. Дачка, не атрымаўшы грошай, нанесла ёй некалькі ўдараў нажом у шыю. 

У хуткую дапамогу і міліцыю звярнуўся мужчына, паведаміў пра здарэнне. Аднак пра жанчыну, якая знаходзілася ў суседнім пакоі з цяжкімі ранамі, не сказаў. Параненую знайшоў супрацоўнік крымінальнага вышуку падчас агляду кватэры. Як патлумачылі ўрачы хуткай дапамогі, яшчэ крыху, і жанчына памерла б ад страты крыві. 

Па прыкметах падазроных былі арганізаваныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Па адным з адрасоў, дзе маглі хавацца зламыснікі, іх затрымалі. Распачата справа за разбой па ч. 2 арт. 207 КК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 лістапада 2014
 
Дата публикации:11.11.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1594
 
Ключевые слова:
Гродна Криминал Наркомания Разбой
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме