https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дыялог паміж Беларуссю і М`янмай нацэлены на перспектыву


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада на сустрэчы з вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М`янмы Мін Аунг Хлаінгам.
"Я азнаёміўся з вынікамі праведзеных ужо сустрэчы, перагавораў, наведвання беларускіх прадпрыемстваў. Мне імпануе ваш падыход, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, вітаючы дэлегацыю М`янмы. - Наш дыялог нацэлены на перспектыву, і мы павінны прайсці гэты шлях, чаго б гэта ні каштавала".

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што М`янма займае добрае стратэгічнае становішча ў рэгіёне. "Гэта садзейнічае развіццю не толькі эканомікі М`янмы, але і можа садзейнічаць развіццю эканомікі нашай краіны па прычыне ўключанасці ў сумесныя праекты з М`янмай. Побач вельмі перспектыўныя і ёмістыя рынкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, калі нашы краіны будуць сумесна вырабляць тавары, то за кошт выхаду на іншыя рынкі будуць вельмі добрыя вынікі.

Цяпер Беларусь і М`янма вядуць работу па развіцці двухбаковай дагаворна-прававой базы. Падпісаны міжурадавыя і міжведамасныя пагадненні аб гандлёва-эканамічным, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, аб сувязях у сферах сельскай гаспадаркі, а таксама адукацыі. Цяпер на разглядзе бакоў знаходзяцца праекты яшчэ 11 міжнародна-прававых актаў.

4 лістапада 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:959
 
Ключевые слова:
Мьянма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме