https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі лічыць, што Украіне патрэбны строгі палітычны курс


Такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што складана прагназаваць, што ён стаў бы рабіць, будучы кіраўніком украінскай дзяржавы, паколькі трэба быць глыбока ўключаным у тыя працэсы, якія там адбываюцца.

"Але я цяпер лаўлю сябе на думцы, што наўрад ці мне ўдалося б рэалізаваць строгі курс, на які я быў бы настроены", - адзначыў беларускі лідар.

На яго думку, Украіне варта адхіліць ад улады алігархічныя кланы. "Трэба змесці ўсе алігархічныя кланы, адхіліць іх ад улады. Гэта перш за ўсё. Але трэба на кагосьці абапірацца. Але там без сілавых структур не абыдзешся. А іх няма. Дзе іх узяць? - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Бо ва Украіне нямала людзей, здольных на гэта, але патрэбны час, каб іх сабраць вакол сябе і глядзець, каб цябе не ўстаранілі і не прыстрэлілі раней, чым ты іх збярэш".

"Другое: прыватызаваў, вось вынік, вось планка - скачы, не скокнуў - адыходзь. Вельмі строгая павінна быць палітыка", - адзначыў беларускі лідар.

Але самае галоўнае, лічыць Аляксандр Лукашэнка, - заручыцца падтрымкай насельніцтва. "Трэба ўзняць народ, каб ён цябе падтрымаў, - лічыць Прэзідэнт Беларусі. - Як гэта зрабіць? Хоць для гэтага ёсць вельмі шмат прычын: людзі нацярпеліся там. Але пойдуць, не пойдуць пасля гэтай крыві... Таму вельмі цяжка сёння гаварыць аб тым, што ты зрабіў бы як прэзідэнт".

"І Парашэнка ж не дурны чалавек, і ў яго людзі недурныя, і, напэўна, яны бачаць гэтыя праблемы, але чаму не ідуць гэтым шляхам: або не хочуць, не могуць, або разумеюць, што гэта немагчыма. Інакш кажучы, трэба быць у гэтым катле, каб намеціць шляхі выхаду з яго. Таму я не спяшаўся б, дапусцім, сёння даваць нейкія рэкамендацыі", - дадаў беларускі лідар.

17 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.10.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:850
 
Ключевые слова:
Украина Пресс-тур Власть Олигархия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме