https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь за гады незалежнасці дасягнула вялікіх поспехаў у сваім развіцці


Такое меркаванне выказаў 26 верасня першы намеснік прэм`ера Дзяржсавета КНР, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Высокі кітайскі госць перадаў цёплыя прывітанні і найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэм`ера Дзяржсавета Лі Кэцяна. Звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі, Чжан Гаалі падкрэсліў: "Напярэдадні майго ад`езду Сі Цзіньпін сказаў, што вы яго вялікі сябар і я змагу размаўляць з вамі на любыя тэмы, правесці абмен меркаваннямі па многіх пытаннях".

Чжан Гаалі адзначыў, што камфортна адчувае сябе на беларускай зямлі і падзякаваў за гасцінны прыём кітайскай дэлегацыі.

Дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм`ера Дзяржсавета КНР, членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі 26 верасня прыбыла з трохдзённым візітам у Беларусь. У час сустрэч і перагавораў у Мінску плануецца абмеркаваць шырокі спектр беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

26 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:968
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме