https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч выйграла золата юнацкай Алімпіяды ў парным разрадзе


Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч стала пераможцай II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў, якія праходзяць у кітайскім Нанкіне.
23 жніўня ў фінальным матчы жаночага парнага разраду Ірына Шымановіч і ўкраінка Ангеліна Калініна абыгралі расійскі дуэт Дар`я Касаткіна / Настасся Камардзіна ў двух сэтах - 6:4, 6:4.

Акрамя гэтага серабра ў актыве юных беларускіх алімпійцаў яшчэ дзве ўзнагароды: золата Хрысціны Стараселец, якая стала чэмпіёнкай у класе лодак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м у акадэмічным веславанні, і серабро дзюдаіста Дзмітрыя Мінькова ў складзе змешанай інтэрнацыянальнай каманды.

У летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях прымаюць удзел 34 беларускія атлеты ў 16 відах спорту. Спаборніцкая праграма завершыцца 27 жніўня.

25 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.08.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1271
 
Ключевые слова:
Олимпиада Нанкин Спорт в Беларуси Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме